Архіў раздзелу 'my'

* * *

Панядзелак, Лістапад 6, 2006

(inspired by a recent techno / psy-trance party.)
“Participants of a rhythmic ritual can be seen as a set of signs - “human-hieroglyphs” - on a sheet of “paper” - the dancefloor. Each of them bears complex meanings and has inner sense/emotion dynamics during the course of ritual/party - but still they can be reduced to […]

* * *

Панядзелак, Кастрычнік 23, 2006

my z taboj zhryźli ŭsie sucharyki-słovy.
u pustym pakiecie — kroški šmatkropjaŭ,
pałamanyja kličniki. koski. pytalniki.

Pravierka kantrolnych

Панядзелак, Кастрычнік 16, 2006

Pierad snom, liežučy ŭ łožku, praviaraŭ kantrolnyja pracy zavočnikaŭ. Dakładniej — zavočnic. Jak i ŭ savieckija časy, heta zvyčajnyja vučnioŭskija sšytki, jakija dasyłajuć na pravierku pa pošcie.

Ź zialonych sšytkaŭ raz-poraz vyvalvajucca žanočyja vałaski roznaj daŭžyni i koleru. Hetak ŭ mianie chutka budzie poŭny łožak vałasoŭ nieznajomych dziaŭčyn.

very simple word magic

Аўторак, Верасень 19, 2006

ja tvaje słovy
raźbiaru na litary.
składu — što chaču

метаморфозы

Аўторак, Верасень 5, 2006

осенью бабочки
откладывают свои крылья
в долгий пластмассовый ящик,
превращаются в оранжевых гусениц -
мягких как зубная паста.
они, тесно обнявшись, сворачиваются
двойной днк-спиралью -
и ждут пока выпадут листья -
чтоб завернуться в шуршащий
тёплый “Cocoon” Bjоrk

Дрэва скаргаў і пажаданняў

Нядзеля, Чэрвень 11, 2006

За ракой, у лесе — паміж полем, дзе быў хутар бабулінага дзеда і дзіцячым прыютам, які спалілі немцы — ёсць адно дрэва дзіўнай пароды. Альха — не альха, асіна — не асіна, бяроза — не бяроза, ляшчына — не ляшчына.

Яно выконвае прыкладна такую ж функцыю, як слупы, на якія лепяць абвесткі “прадаю-купляю-шукаю”. Толькі абвесткі на гэтым дрэве — не для людзей.

Калі нехта мае нейкае моцнае жаданне, вялікую мару — і не можа іх здзейсніць сам, то звяртаецца па дапамогу да гэтага дрэва. Калі хто мае вялікае гора, якога хоча пазбавіцца, ці забыцца — таксама ідзе да яго.

Kava z małakom

Нядзеля, Чэрвень 4, 2006

my —
žyćcia-małaka kropli
ŭ kubku
z čornaju kavaju śmierci…

Размеркаванне

Пятніца, Травень 5, 2006

(казка для студэнтак пятага курса)

***

Вучылася адна дзяўчынка ва ўнівэрсітэце — на эканамістку. На пятым курсе, як гэта звычайна бывае, было ў іх размеркаванне. І размеркавалі дзяўчынку на адно прадпрыемства — не малое і не вялікае, не беднае і не багатае — звычайнае такое дзяржаўнае прадпрыемства.

Kugelschreiber_rmxs

Нядзеля, Красавік 23, 2006

One of my old psy-photos — slightly edited.

§ 28

Субота, Красавік 22, 2006

— Tak… na čym my spynilisia ŭ minuły raz? — spytałasia ŭ šaścikłaśnikaŭ Volha Mikałajeŭna. Dzieci nia duža lubili jaje nudny pradmiet —”Čałaviek, Pryroda, Zhraja”, ale pavodzili siabie surjozna, bo maładaja strohaja nastaŭnica łajdakoŭ nie pieranosiła.

— My skončyli 27-my paragraf Kanstytucyi, spadarynia nastaŭnica! — adkazała šeravokaja vydatnica Hannačka, dačka deputata Viaskovaj Rady.

— Dziakuj, Vostraje Vuška! Nastupny paragraf zusim maleńki. Zapisvajcie: “Paragraf 28. Vybar pachavalnaha abradu.” Zapisali? Pajechali dalej:

Чорны сланечнік

Аўторак, Красавік 18, 2006

Хто знойдзе такую кветку — набудзе чароўныя здольнасці. Семкі такога сланечніка маюць вялікую сілу і здатныя для розных магічных дзеянняў. Сырыя — дапамогуць ад любой хваробы, смажаныя — перанясуць у іншы свет. Калі нацерці цела алеям з чорнага сланечніка — станеш нябачным, магутным і зможаш імгненна патрапіць куды заўгодна.

Чорныя вочкі

Нядзеля, Красавік 9, 2006

У сям’і аднаго ліквідатара
нарадзілася дзяўчынка Алеся —
прыгажуня белавалосая.
Толькі вочкі як гудрон чорныя.

Ды ня простая тая дзяўчыначка -
у арганізме ў яе мутацыі,
бо удзельнічаў яе татачка
у Чарнобыльскай ліквідацыі.

icebreaker (2006 rmx 01)

Пятніца, Сакавік 31, 2006

pavel ambiont - “icebreaker” (2006 rmx 01)

Глядзі за сабой, будзь асцярожным

Чацвер, Сакавік 30, 2006

De te fabula narratur

Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.
Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных […]

(razhladajučy kavałak kary)

Нядзеля, Сакавік 26, 2006

Kali sosny narešcie skinuć
svaju horkuju ssochłuju skuru…
Kali nieba vyciahnie z hleby
ŭvieś śnieh, jaki jana prahłynuła
Kali ciemra da rešty viernie
Zorkam kožny phaton śviatła…
Kali viecier pialostki-paznohci
ŭsim ramonkam vyrvie — kab viedać
chto kaho dze j kali kachaŭ
Kali litary na staronkach,
što paźbiehli ahniu ci tlenu
składuć słovy,
jakich kožny čakaŭ…

Dzie tady budzieš ty?
Dzie tady budu ja?..
Ci sustrenucca našy atamy,
našy quarki-leptony-hadrony?
Ci składziecca […]