Архіў раздзелу 'txt'
Аўторак, Ліпень 28, 2009
#1. хлопчык з фэсту:
гэтая істота дужа небяспечная для кіроўцаў. трапляецца на дарогах і магістралях, што ідуць праз лясы. выглядае як малады хлопец з заплечнікам - амаль як звычайны турыст, толькі вопратка мабыць больш пярэстая, “фэстывальная”. а на руцэ - звычайна на правай - яркая стужка, як у наведвальніка канцэрта ці фэсту.
стаіць такі хлопчык на ўзбоччы, […]
Раздзел txt, kazki | Comments Off
Чацвер, Верасень 4, 2008
amal spantanny kulturna-mastacki prajekt - sapnai/dreams
Раздзел dream, kazki, akcyja, research, anthropology, art | Comments Off
Чацвер, Травень 29, 2008
гукі музыкі на самой справе статычныя - адносна нас. знікаюць-растаюць не яны - мы. не музыка разгортваецца ў часе, а мы разгортваемся, праплываем паўз яе, кружымся па спіралі вакол нерухомага цэнтру, якім ёсць яна.
менавіта таму хочам зноў і зноў слухаць любімую музыку, “вяртацца да яе” - бо так мы спрабуем апынуцца там, дзе мы […]
Раздзел snd, txt | Comments Off
Чацвер, Сакавік 1, 2007
Ёсць у Вільні, на паўночным беразе соннага Нярыса, статуя - жанчына, што выпускае ў неба птушак.
“Як завецца гэтая скульптурная кампазіцыя?” - спытае які-небудзь турыст. “Першыя ластаўкі” - адкажа яму хтосьці з мясцовых, чамусьці схаваўшы пры гэтым сумны позірк. І ніхто не скажа іншаземцу, што гэта сама Вясна, і што яна можа падарыць сапраўдны цуд… […]
Раздзел magic, kazki | Comments Off
Панядзелак, Лістапад 6, 2006
(inspired by a recent techno / psy-trance party.)
“Participants of a rhythmic ritual can be seen as a set of signs - “human-hieroglyphs” - on a sheet of “paper” - the dancefloor. Each of them bears complex meanings and has inner sense/emotion dynamics during the course of ritual/party - but still they can be reduced to […]
Раздзел my, techno, txt | Comments Off
Панядзелак, Кастрычнік 23, 2006
my z taboj zhryźli ŭsie sucharyki-słovy.
u pustym pakiecie — kroški šmatkropjaŭ,
pałamanyja kličniki. koski. pytalniki.
Раздзел my, txt | Comments Off
Аўторак, Верасень 19, 2006
ja tvaje słovy
raźbiaru na litary.
składu — što chaču
Раздзел my, txt, 5-7-5 | Comments Off
Аўторак, Верасень 5, 2006
осенью бабочки
откладывают свои крылья
в долгий пластмассовый ящик,
превращаются в оранжевых гусениц -
мягких как зубная паста.
они, тесно обнявшись, сворачиваются
двойной днк-спиралью -
и ждут пока выпадут листья -
чтоб завернуться в шуршащий
тёплый “Cocoon” Bjоrk
Раздзел my, txt | Comments Off
Нядзеля, Чэрвень 11, 2006
За ракой, у лесе — паміж полем, дзе быў хутар бабулінага дзеда і дзіцячым прыютам, які спалілі немцы — ёсць адно дрэва дзіўнай пароды. Альха — не альха, асіна — не асіна, бяроза — не бяроза, ляшчына — не ляшчына.
Яно выконвае прыкладна такую ж функцыю, як слупы, на якія лепяць абвесткі “прадаю-купляю-шукаю”. Толькі абвесткі на гэтым дрэве — не для людзей.
Калі нехта мае нейкае моцнае жаданне, вялікую мару — і не можа іх здзейсніць сам, то звяртаецца па дапамогу да гэтага дрэва. Калі хто мае вялікае гора, якога хоча пазбавіцца, ці забыцца — таксама ідзе да яго.
Раздзел ethno, magic, my, txt | Comments Off
Нядзеля, Чэрвень 4, 2006
my —
žyćcia-małaka kropli
ŭ kubku
z čornaju kavaju śmierci…
Раздзел my, txt | Comments Off
Пятніца, Травень 5, 2006
(казка для студэнтак пятага курса)
***
Вучылася адна дзяўчынка ва ўнівэрсітэце — на эканамістку. На пятым курсе, як гэта звычайна бывае, было ў іх размеркаванне. І размеркавалі дзяўчынку на адно прадпрыемства — не малое і не вялікае, не беднае і не багатае — звычайнае такое дзяржаўнае прадпрыемства.
Раздзел my, txt, kazki, sci-fi | Comments Off
Субота, Красавік 22, 2006
— Tak… na čym my spynilisia ŭ minuły raz? — spytałasia ŭ šaścikłaśnikaŭ Volha Mikałajeŭna. Dzieci nia duža lubili jaje nudny pradmiet —”Čałaviek, Pryroda, Zhraja”, ale pavodzili siabie surjozna, bo maładaja strohaja nastaŭnica łajdakoŭ nie pieranosiła.
— My skončyli 27-my paragraf Kanstytucyi, spadarynia nastaŭnica! — adkazała šeravokaja vydatnica Hannačka, dačka deputata Viaskovaj Rady.
— Dziakuj, Vostraje Vuška! Nastupny paragraf zusim maleńki. Zapisvajcie: “Paragraf 28. Vybar pachavalnaha abradu.” Zapisali? Pajechali dalej:
Раздзел my, txt, kazki | Comments Off
Аўторак, Красавік 18, 2006
Хто знойдзе такую кветку — набудзе чароўныя здольнасці. Семкі такога сланечніка маюць вялікую сілу і здатныя для розных магічных дзеянняў. Сырыя — дапамогуць ад любой хваробы, смажаныя — перанясуць у іншы свет. Калі нацерці цела алеям з чорнага сланечніка — станеш нябачным, магутным і зможаш імгненна патрапіць куды заўгодна.
Раздзел magic, my, txt | Comments Off
Нядзеля, Красавік 9, 2006
У сям’і аднаго ліквідатара
нарадзілася дзяўчынка Алеся —
прыгажуня белавалосая.
Толькі вочкі як гудрон чорныя.
Ды ня простая тая дзяўчыначка -
у арганізме ў яе мутацыі,
бо удзельнічаў яе татачка
у Чарнобыльскай ліквідацыі.
Раздзел my, txt | Comments Off
Чацвер, Сакавік 30, 2006
De te fabula narratur
Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.
Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных […]
Раздзел my, txt, tales, myth, kazki | Comments Off