7:52
Чацвер, Снежань 29, 2005 Як звычайна, bus-trip у вёску выйшаў лірычна-паэтычным. Вось эпізод з першага этапу вандроўкі — закупкі харчовых прадуктаў для любімай бабулі і яе звяроў:
За восем хвілін да васьмі
У краму зайшлі мужыкі:
— Бутылачку “Клюквеннай” дайця!
— Ішчо без васьмі. Пагуляйця!
Восем хвілін да Зямлі
Імчацца фатонам Свяціла …
Праз восем хвілін, мужыкі,
Дадуць вам батон і “чарніла”!
* - Для тых, хто ня […]